Кароткая гісторыя маіх апошніх праектаў перакладу, абнаўленні і мінулыя падзеі.
19 верасня 2026
Рэліз Pigeon: A Love Story! 🐦
Медытатыўная гульня пра палёт голуба ад Wristwork, Ltd. афіцыйна выйшла з мамым перакладам і тэкставай адаптацыяй. Абавязкова зацаніце!
7 верасня 2026
Пачатак працы над Pigeon: A Love Story
Запусціў працэс перакладу новага тайтла ад Wristwork. Працэс заняў крыху больш часу, бо ў гэты перыяд я наведваў UNICON GAME EXPO MINSK '26!
🎪 Падзея: UniCon Expo (Наведаў)
23 жніўня 2026
Афіцыйны рэліз FACEMINER! 👁️
Антыўтапічны біяметрычны сімулятар ужо даступны ў Steam. Ганаруся тым, што стаў афіцыйным лакалізатарам беларускага інтэрфейсу для гэтага праекта.
11 – 22 жніўня 2026
Паліроўка і LQA
Правёў гэты час за рознымі тэкставымі праўкамі, выпраўленнем памылак, кантролем якасці мовы і тэставаннем адлюстравання ў гульні.
10 жніўня 2026
Пераклад FACEMINER завершаны
Скончыў асноўны пераклад інтэрфейсу гульні і ключавых тэкставых рэсурсаў.